29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латушка стаў амбасадарам у Гішпаніі і Партугаліі

15
Латушка стаў амбасадарам у Гішпаніі і Партугаліі

Былы міністр культуры будзе прадстаўляць Беларусь у краінах Пірынейскага паўвострава па сумяшчальніцтву.

Указ аб прызначэнні Паўла Латушкі амбасадарам у Гішпаніі і Партугаліі Лукашэнка падпісаў 20 сакавіка. 16 лістапада мінулага года ён узначаліў пасольства Беларусі ў Францыі.

Павел Латушка нарадзіўся 10 лютага 1973 г. у Менску.

У 1995 годзе скончыў БДУ, а праз год - Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

У 1995-1996 гадах быў аташэ дамоўна-прававой управы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1996-2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.

У 2000-2002 гадах - начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі. У 2002-2008 гадах - пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

З чэрвеня 2009 года Латушка займаў пасаду міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках