19 красавiка 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія алігархі зачасцілі ў Беларусь

18
Расейскія алігархі зачасцілі ў Беларусь

Лукашэнка сустрэўся з галоўным акцыянерам «Уралкалiя» Сулейманам Керымавым.

Падчас сустрэчы правадыр заявіў пра ўзмацненне работы з расейскай кампаніяй і абмеркаваў з алігархам супольныя дзеянні на рынку калійных угнаенняў.

«Кожная спроба дзейнічаць паасобку, асабліва цяпер, бо мы стварылі адзіную кампанію для рэалізацыі калійных угнаенняў, будзе толькі шкодзіць і «Уралкалію» з адной стараны, і «Беларуськалію» з іншай. І мы не хавае, што будзем узмацняць нашыя дзеянні для адзінства на рынку калійных угнаенняў», - заявіў Лукашэнка.

За апошні тыдзень правадыр сустрэўся з трыма кіраўнікамі буйных расейскіх кампаній. Чатыры дні таму, 16 траўня, Менск наведалі кіраўніка «Раснафты» і «Руснафты» Ігар Сечын і Міхаіл Гуцарыеў. Лукашэнка прапаноўваў ім павялічыць пастаўкі энэрганосьбітаў у нашую краіну і «эфектыўна ўвайсці ў Беларусь».

Нагадаем, раней «Беларуськалій» і «Уралкалій» абмяркоўвалі ўмовы стварэння новага супольнага трэйдара - кампаніі «Саюзкалій», якая будзе зарэгістравана ў якасці рэзідэнта адной з краін ЕЗ і пачне гандаль на сусветных рынках расейскімі і беларускімі калійнымі ўгнаеннямі. Практычную працу кампанія, паводле папярэдніх ацэнак, павінна была пачаць да канца першага паўгоддзя 2013 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках