18 красавiка 2024, Чацвер, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены намеснік міністра МУС

62
Звольнены намеснік міністра МУС

Намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Курылец вызвалены ад пасады.

Указ аб кадравых перастаноўках у МУС, КДК і Мінабароны правадыр падпісаў 20 сакавіка.

«Палкоўнік міліцыі Анатоль Курылец вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка галоўнай управы кадраў (статс-сакратара)», - гаворыцца ў дакуменце, які цытуе прэс-служба Лукашэнкі.

Новым намеснікам кіраўніка МУС стаў палкоўнік міліцыі Аляксандр Кобрусеў. Ён будзе адказваць за «ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне».

Адзначым, што Анатоль Курылец займаў пасаду намесніка міністра з 9 студзеня 2009 года. Аляксандр Кобрусеў раней быў намеснікам начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.

Таксама сёння Лукашэнка вызваліў палкоўніка фінансавай міліцыі Рыгора Верамко ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі - дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ён звольнены са службы ў органах фінансавых расследаванняў у запас праз узрост з правам насіць форму і знакі адрознення.

Акрамя таго, сваёй пасады пазбавіўся памочнік міністра абароны ў пытаннях вайсковай палітыкі Аляксандр Анісімаў. Яго змяніў палкоўнік Алег Воінаў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках