19 траўня 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уводзіцца забарона на спадарожнікавае ТБ для жыхароў шматкватэрных дамоў

266
Уводзіцца забарона на спадарожнікавае ТБ для жыхароў шматкватэрных дамоў

Жыхары шматкватэрных дамоў у Беларусі больш не змогуць глядзець спадарожнікавае ТБ.

Згодна з Палажэннем аб умовах і парадку ўсталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, зацверджаным пастановай Саўміна №384 ад 16 траўня 2013 года, фізічным і юрыдычным асобам забароненая самастойная ўсталёўка спадарожнікавага абсталявання.

Для ўсталявання спадарожнікавай талеркі грамадзянін (юрыдычная асоба) павінен звярнуцца па дазвол да мясцовых уладаў і распрацаваць праектную дакументацыю, піша АФН.

«Усталёўка інжынернага абсталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў ажыццяўляецца пасля атрымання дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй», - гаворыцца ў дакуменце.

Фактычна, неабходна падаць заяву ў мясцовы выканкам з вялікай колькасцю дакументаў, якія патрабуюцца заканадаўствам аб зваротах грамадзян, пасля чаго ўзгадніць з уладамі час доступу ў сваю кватэру ці на дах дома.

«Па выніках агляду фасада (знешніх сцен жылога і (або) нежылога памяшканняў) або даху шматкватэрнага жылога дома (у залежнасці ад месца ўсталёўкі інжынернага абсталявання) складаецца акт іх тэхнічнага агляду, у якім прыводзяцца звесткі аб тэхнічным стане фасада або даху», - гаворыцца ў зацверджаным Палажэнні.

На працягу месяца мясцовыя ўлады павінны выдаць альбо адмовіць у дазволе на ўсталёўку спадарожнікавай талеркі. Далей распрацоўшчык праектнай дакументацыі узгадняе праект са структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

Атрымаўшы праект, грамадзянін павінен заключыць дамову на ўсталёўку абсталявання. Самавольная ўсталёўка інжынернага абсталявання забароненая. Варта адзначыць, што ўся гэтая папяровая валакіта не толькі стомная, але і досыць дарагая.

Напісаць каментар 266

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках