19 траўня 2024, Нядзеля, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стывен Сігал станцаваў лезгінку Кадыраву

36

Зорка галівудскіх баевікоў спявак Стывен Сігал наведаў свайго сябра ў Грозным

Пра гэта напісаў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў на сваёй старонцы ў Instagram.

«Стывен Сігал прызнаўся, што нічога лепшага не бачыў і што ён сапраўдны фанат чачэнскай лезгінкі. Мы тут фанаты яго фільмаў, а аказалася, што ён фанат нашых нацыянальных танцаў! Увогуле, Стывена ў Чачні мы духоўна ўзбагацілі. Прычым, настолькі, што акцёр (дарэчы, ён яшчэ і спявак, хто не ведае) сам выказаў жаданне і абяцаў у гэтым годзе выступіць у Грозным з сольным канцэртам. Малайчына», - напісаў Кадыраў.

Стивен Сигал станцевал лезгинку Кадырову

Сігал прыехаў у Чачэню ўчора і сустрэўся з кіраўніком рэспублікі ў яго рэзідэнцыі

Акцёр даўно не хавае сімпатый як да Уладзіміра Пуціна, так і Рамзана Кадырава. У сакавіку Сігал распавёў пра сваю любоў да расейскага прэзідэнта і захапляўся тым, як яму ўдалося «так хутка палепшыць узровень жыцця расейцаў».

«У мне ёсць руская кроў, мая бабуля родам з Уладзівастока. Ёсць карані ў Санкт-Пецярбургу, нехта з маіх продкаў нарадзіўся на Украіне, якую я лічу часткай Расеі. Ну, яна ж калісьці была часткай Расеі, праўда? Так што я рускі, я люблю Расею, люблю рускіх людзей, і я люблю вашага прэзідэнта», - заявіў ён.

Стывен Сігал, таксама, як і Жэрар Дэпардзье, неаднаразова падвяргаліся крытыцы за іх візіты ў Грозны і сяброўства з аўтарытарнымі кіраўнікамі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках