C 1 чэрвеня даражэюць цыгарэты
25- 23.05.2013, 15:35
У Беларусі з 1 чэрвеня павышаюцца кошты на некаторыя маркі замежных цыгарэт.
Lucky Strike Click&Roll даражэюць з 11,5 да 12 тыс. рублёў за пачак, Aroma Rich-з 14 да 16 тыс., Richmond - з 18 да 20 тыс. рублёў, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.
Нагадаем, у апошні раз кошты на некалькі відаў цыгарэт павысіліся на 3,2% з 1 траўня гэтага года.
Таксама адзначым, у канцы траўня беларускія ўлады вынесуць на грамадскае абмеркаванне праект антытытунёвага закона аб забароне палення ў рэстаранах, барах, на вакзалах, працоўных месцах.