19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквадорскі сябар Лукашэнкі стаў прэзідэнтам у трэці раз

10
Эквадорскі сябар Лукашэнкі стаў прэзідэнтам у трэці раз

У Кіта, сталіцы Эквадора, прайшла цэрымонія інаўгурацыі Рафаэля Карэа.

Клятву кіраўніка дзяржавы гэты палітык прамаўляе вось ужо трэці раз. Упершыню Рафаэль Карэа быў абраны ў 2007 годзе, перадае Euronews.

Лідар сацыялістаў паабяцаў працягнуць барацьбу з беднасцю і павялічыць прысутнасць дзяржавы ў эканоміцы.

Прыхільнікі Карэа ставяць яму ў заслугу палітычную стабілізацыю краіны і зніжэнне ўзроўню беднасці. Апаненты сцвярджаюць, што ў яго ёсць дыктатарскія схільнасці.

У палацы заканадаўчага сходу, дзе адбылася цэрымонія, прысутнічалі прадстаўнікі палітычнай эліты краіны і замежныя госці. Сярод іх прэзідэнты: Венесуэлы - Нікалас Мадура, Балівіі - Эва Маралес, Грузіі - Міхаіл Саакашвілі, а таксама спадчыннік іспанскага пасаду прынц Астурыйскі Феліпэ. Беларусь прадстаўляла дэлегацыя «палаты прадстаўнікоў» на чале з Уладзімірам Андрэйчанкам.

Нагадаем, Рафаэль Карэа быў пераабраны на вышэйшую пасаду ў дзяржаве ў лютым 2013 года.

Лукашэнка наведваў Эквадор у чэрвені мінулага года. У турнэ па краінах Лацінскай Амерыкі беларускі кіраўнік адправіўся на эксклюзіўным Boeing 767, які раней належаў Туркменбашы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках