19 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калдун: За мільён для Ланской можна было наняць Стыві Уандэра

106
Калдун: За мільён для Ланской можна было наняць Стыві Уандэра

Спявак Георгій Калдун раскрытыкаваў неабгрунтаваную трату грошай на беларускую ўдзельніцу «Еўрабачання-2013» Алену Ланскую.

«За той мільён, які быў выдаткаваны на наш нумар на «Еўрабачанні», можна было б дамовіцца, каб на піяніна Стыві Уандэр пайграў, Эрык Клэптан - на гітары, а Ціна Цёрнер на бэке пастаяла...» - напісаў учора ў «Фэйсбуку» Георгій Калдун.

Нагадаем, Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2013» прадстаўляла Алена Ланская. Па словах яе прадзюсара, на падрыхтоўку спявачкі патрацілі мільён даляраў. Аднак гэта не дапамагло «заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь», і ў фінале конкурсу яна заняла толькі 16-е месца. Пераможцай конкурсу стала 19-гадовая Эмілі дэ Форэст з Даніі.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках