9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руская рулетка: Кіроўца тараніць затор на хуткасці 200 км/г

71

На роліку, выкладзеным у інтэрнэце, відаць як іншамарка, якая ляціць па Маскве, уразаецца ў аўтамабільны затор на хуткасці пад 200 км/г.

Маладыя людзі на адносна свабоднай Ленінградскай шашы ў Маскве разганяюць машыну з 90 км/гадзіну да амаль 200. Гэтую лічбу відаць на спідометры. Аўтамабіль улятае ў Валакаламскі тунэль. А на выездзе з яго - затор. Кіроўца нават не думае прытарможваць. Ён выбірае, на яго думку, самы ўдалы варыянт: праехаць паміж машынамі. На здзіўленне, але пацярпелых у гэтым масавым ДТЗ не аказалася. Саміх забаўнікоў выратавалі падушкі бяспекі.

Пашкоджана больш за дзесятак аўтамабіляў.

Кіроўца не быў п'яны. Ён быў малады - 1994 года нараджэння. Правы атрымаў крыху больш за год таму. Малады чалавек успрыняў гэта як прыгоду. Менавіта таму ў інтэрнэце з'явілася парачка відэаролікаў пад назвай «мы ўязджаем ў затор» і «мы заехалі ў затор», піша «Российская газета».

Апублікаваў відэа адзін з пасажыраў гэтага Subaru 24-гадовы Раман Калашнікаў. Каментуе відэа 18-гадовы Антон Багародскі. Імя і прозвішча таго, хто кіраваў аўтамабілем, Дзяржаўтаінспекцыя не выдае.

Трэба сказаць, што гэта зухаватасць даволі дорага абыдзецца калі не самой моладзі, то іх бацькам. Страхоўка па АСАГА ніяк не пакрые шкоду, прычыненую дзесятку зусім не танных аўтамабіляў.

У аварыі не пацярпелі людзі, таму маладому кіроўцу не будзе пагражаць крымінальны тэрмін. Ён быў цвярозы - так што і правы застануцца пры ім.

Перавысіў хуткасць больш чым на 60 км/гадзіну? Але гэта зафіксавана толькі на тэлефонным відэа. Ці будзе гэта дастатковым доказам для суда - вялікае пытанне.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках