9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы трактар МТЗ зламаўся па дарозе на выставу

93

Інцыдэнт адбыўся на праспекце Машэрава сёння каля 12 гадзін.

Калона з некалькіх трактароў стала каля прыпынку грамадскага транспарту, недалёка ад скрыжавання вуліц Машэрава і Чырвонай у Менску. Па словах відавочцаў, у маторным адсеку адной з новенькіх машын пайшоў белы дым - мабыць, у жалезнага каня «закіпеў» рухавік, піша «Наша Ніва».

Аварыйны трактар ахоўвае патрульная машына міліцыі. Хутчэй за ўсё, калона трактароў ішла на выставу «БелАгра - 2013».

Адзначым, 29 траўня - дзень заснавання Менскага трактарнага завода.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках