20 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента: Рукі дыктатара Лукашэнкі заплямленыя крывёю

86
Прэзідэнт Еўрапарламента: Рукі дыктатара Лукашэнкі заплямленыя крывёю

Беларускаму кіраўніку не месца ў дэмакратычнай супольнасці, лічыць Марцін Шульц.

Пра гэта старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў у пятніцу ў Вільні.

«Гэта дыктатар, рукі якога заплямленыя крывёю, і яму не месца ў нашай дэмакратычнай супольнасці», - заявіў Шульц на сустрэчы кіраўнікоў фракцый Еўрапарламента ў Вільні з кіраўнікамі фракцый і камітэтаў Сейма Літвы, піша ru.delfi.lt.

Так ён рэагаваў на пытанне кіраўніка Камітэта па замежных справах (КЗС) сейма Літвы Бенедыктаса Юодкі пра тое, ці варта запрашаць на лістападаўскі саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні прадстаўнікоў Беларусі.

Літоўскі дэпутат разважаў, што прадстаўнікоў Беларусі варта запрасіць на віленскі саміт, які адбудзецца ў лістападзе гэтага года.

Юодка адзначыў, што па рангу варта было б запрасіць Лукашэнку, але ён унесены ў спіс асобаў, непажаданых на тэрыторыі ЕЗ. Калі запрасіць прэм'ера Міхаіла Мясніковіча, то, на думку кіраўніка КЗС, Лукашэнка раззлуецца, што яго абмінулі, а кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей таксама ўнесены ў «чорны спіс».

«Важна зразумець адну рэч - што як бы мы не паступілі з Беларуссю, мы павінны выразна ўсведамляць - Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца дыктатарам, які толькі ў мінулым годзе загадаў абвясціць смяротны прысуд двум маладым людзям, хоць, на маю думку, яны былі цалкам не вінаватыя. Я асабіста расцэньваю гэта як палітычнае забойства», - заявіў кіраўнік ЕП у адказ Юодке.

З іншага боку, ён акцэнтаваў, што нельга караць увесь беларускі народ, які і так пакутуе ад праўлення дыктатара.

«Мы павінны знайсці сярэдні шлях. З аднаго боку, кажучы яснае «не» гэтаму дыктатару, з другога боку, імкнучыся адкрыць дзверы беларускаму народу. Знайсці гэты сярэдні шлях не лёгка, у нас няма загадзя падрыхтаванага рэцэпту для гэтага», - сказаў Шульц.

Нагадаем, саміт «Усходняга партнёрства» ЕЗ у Вільні ў канцы лістапада праводзіцца таму, што ў гэты час Літва будзе старшынстваваць у Радзе ЕЗ.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках