2 траўня 2024, Чацвер, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі экстрэмал уцякаў ад міліцыі па дахах тралейбусаў

30
Менскі экстрэмал уцякаў ад міліцыі па дахах тралейбусаў

Невядомы мужчына скакаў па дахах тралейбусаў, якія рухаліся, хапаючыся рукамі за токапрымальнікі.

Незвычайнае відэа атрымалася зняць удзельніку форуму onliner.by каля станцыі метро «Каменная Горка» ў Менску. Спецыялісты кажуць, што экстрэмал мог згарэць жыўцом і ў лічаныя секунды ператварыцца ў галавешку.

У відэароліку відаць, як мужчына спрабуе злезці з даху тралейбуса, які спыніўся на скрыжаванні вуліц Лабанка і Прытыцкага. Верагодна, кіроўца не быў у курсе, што за «пасажыр» у яго на даху. Тралейбус пачынае рух, у нейкі момант экстрэмал пасклізваецца, але захоўвае раўнавагу. Потым ён пераскоквае на наступны тралейбус.

«Чым скончылася гэтая гісторыя, я не ведаю, так як павярнуў, але быццам бы пасля скрыжавання гэтага таварыша «прынялі» міліцыянты», - распавёў аўтар відэароліка.

Супрацоўнікі дыспетчарскіх станцый «Кунцаўшчына» і «Сухарава» пра экстрэмальны шпацыр нічога не чулі. Іншых такіх выпадкаў спецыялісты не ўзгадалі. Толькі заўважылі, што «герою» буйна пашанцавала. Ён мог сарвацца, атрымаць удар токам...

Што заахвоціла хлопца здзейсніць такі экстравагантны ўчынак, невядома. Калі экстрэмалы-зацэперы, якія любяць пракаціцца ў метро на падножцы цягніка, кажуць пра «ўмераную рызыку», то ў дадзеным выпадку ўчынак выглядае абсалютна неразумным.

Сітуацыю растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Менсктранс» Віктар Тозік:

«Гэты чалавек не проста вырашыў пагуляць па дахах тралейбусаў. Па маіх дадзеных, ён уцякаў ад міліцыі. Быў затор, мужчына вырашыў такім чынам паскорыць шлях. Напэўна, фільмаў нагледзеўся. Потым ён пераскочыў з тралейбуса на аўтобус, разбіў лабавое шкло. Затым яго затрымала міліцыя».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках