2 траўня 2024, Чацвер, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні сірыйцаў ратуюцца ўцёкамі пасля масавай разні

42
Сотні сірыйцаў ратуюцца ўцёкамі пасля масавай разні

Сірыйцы пакідаюць родныя дамы ў прыбярэжных раёнах пасля паведамленняў аб масавых забойствах.

Актывісты апазіцыі паведамілі, што ўрадавыя войскі забілі сотні людзей у вёсцы Аль-Байда і горадзе Баніяс на паўночным захадзе краіны, перадае BBC.

Па дадзеных актывістаў, ахвярамі разні ў вёсцы Аль-Байда сталі 50 чалавек, а ў Баніясе каля 200 чалавек. На прадастаўленым актывістамі відэа бачныя скрываўленыя целы дзяцей і жанчын.

Як мяркуецца, відэа знялі раніцай у суботу.

Па дадзеных Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, які базуецца ў Лондане, дзесяткі жыхароў Аль-Байды і Баніяса былі застрэленыя, заколатыя нажамі ці спаленыя жыўцом.

Cотни сем'яў з Баніяса рухаюцца на поўдзень да горада Тартус, але ўрадавыя войскі заблакавалі доступ да горада.

Дзяржаўныя СМІ ўсклалі адказнасць за інцыдэнт на тых, каго яны называюць «тэрарыстамі». У сваю чаргу галоўная апазіцыйная група абвінаваціла ўрад у «масавай разні».

«Для свету настаў час умяшацца і пакласці канец цяжкім злачынствам рэжыму Асада», - гаворыцца ў заяве Нацыянальнай кааліцыі.

«Дзесяткі загінулых»

Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, які базуецца ў Брытаніі і сочыць за парушэннямі з абодвух бакоў канфлікту, паведаміў у пятніцу, што войскі Асада вялі бамбардзіроўку ў раёнах Баніяса, населеных пераважна сунітамі.

Масавае забойства здзейснілі ўрадавыя войскі пры падтрымцы лаяльных Асаду ўзброеных груповак, вядомых як «шабіха», адзначаюць праваабаронцы.

«Дзесяткі мірных грамадзян з вёскі Аль-Байда прапалі без вестак, і мы не ведаем, арыштаваныя яны ці забітыя, ці ж ім удалося ўцячы», - заявіў дырэктар Сірыйскага цэнтра маніторынгу Рамі Абдул Рахман.

Зыходзячы з наяўных дадзеных, Аль-Байда - пераважна суніцкая вёска, размешчаная ў раёне, большасць жыхароў якога - члены секты алавітаў. Да гэтага неаартадаксальнага адгалінавання шыіцкага ісламу належыць і сям'я Асадаў.

Меркаваны інцыдэнт у Аль-Байда падкрэслівае, што ў аснове канфлікту ў Сірыі ляжаць міжрэлігійныя супярэчнасці: уоад, якія складаецца пераважна з алавітаў, спрабуе пераадолець паўстанне, якое зарадзілася ў суніцкай большасці.

Як адзначае наш карэспандэнт, напружанне можа ўзмацніцца з-за іншага інцыдэнту, паведамленні аб якім з'явіліся ў Facebook. Па дадзеных актывістаў, паблізу Дамаска была апаганеная святыня, прысвечаная ўшанаванай сярод шыітаў рэлігійнай асобе - Хаджару ібн Адзі.

Тым часам, як паведамілі дзяржаўныя СМІ Сірыі, паўстанцы запусцілі дзве ракеты ў бок міжнароднага аэрапорта, якія нанеслі шкоду камерцыйнаму самалёту і выклікалі ўзгаранне ў сховішчы з палівам, якое пазней атрымалася лакалізаваць.

У чацвер прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ЗША гатовыя разглядаць усе сцэнары, закліканыя пакласці канец канфлікту ў Сірыі. Па словах кіраўніка Пентагона Чака Хейгела, Вашынгтон пераглядае сваю пазіцыю па пытанні забеспячэння зброяй паўстанцаў.

Як падкрэсліў Абама, ЗША не будуць спяшацца з рашэннем, каб іх дзеянні не прывялі да новых ахвяраў у Сірыі і не ўскладнілі сітуацыю.

Па дадзеных ААН, за два гады канфлікту ў Сірыі загінула больш за семдзесят тысяч чалавек. Больш за мільён чалавек уцяклі з краіны, тады як яшчэ мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы і ратавацца ўцёкамі ўнутры Сірыі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках