2 траўня 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія праваабаронцы: Рашэнне аб забароне сцяга прыняла МФХ

167
Шведскія праваабаронцы: Рашэнне аб забароне сцяга прыняла МФХ

Міжнародная федэрацыя хакея прыняла рашэнне аб забароне выкарыстання бел-чырвона-белых сцягоў на ЧС у Стакгольме.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла Ісабэль Сомерфельд, кіраўнік праваабарончай арганізацыі Info Belarus.

Інцыдэнт з беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас учорашняга хакейнага матчу Беларусь - Чэхія. Шведская паліцыя спрабавала забраць у іх бел-чырвона-белы сцяг. А пазней адзін са шведскіх арганізатараў папярэдзіў, што больш на матчы з такой сімволікай іх не пусцяць.

«Мяне абурае гэты факт! Гэта супярэчыць нашаму разуменню правоў чалавека - кожны можа выбіраць, што яму апранаць і які сцяг выкарыстоўваць, калі гэтага нікога не абражае. А гэта зусім не той выпадак.

Мы плануем акцыю перад «Глобен-арэнай» у панядзелак з бел-чырвона-белымі сцягамі для таго, каб выказаць салідарнасць з заўзятарамі і свой пратэст супраць рашэння Міжнароднай хакейнай федэрацыі», - сказала яна.

Сомерфельд упэўненая, што ёсць спосабы паўплываць на рашэнне Міжнароднай хакейнай федэрацыі.

«Зараз вельмі важна, каб шведскія палітыкі сказалі сваё слова. Я думаю, што многія людзі шакаваныя гэтым рашэннем», - сказала яна.

Напісаць каментар 167

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках