2 траўня 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава павіншавалі з днём нараджэння каля сцен турмы

5

4 траўня з турмы на Акрэсціна выйшаў на свабоду Павел Вінаградаў.

Каля сцен ЦІП яго сустракала каля сарака чалавек - сябры, журналісты і прадстаўнікі палітычных сіл Беларусі, у ліку якіх былі лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, праваабаронца Валерый Шчукін, былы палітвязень Васіль Парфянкоў, а таксама актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, міжнароднага аб'яднання «Малады фронт» і іншых дэмакратычных структур, перадае БелаПАН.

Уладзімір Някляеў павіншаваў Паўла з днём нараджэння (24 красавіка Вінаградаву споўнілася 25 гадоў), які той правёў за кратамі, і ўзяў з яго абяцанне не трапляць у бліжэйшы час у ЦІП.

Затым Вінаградаў зладзіў акцыю, разабраўшы загадзя сабраную актывістамі «Zмены» мазаіку з выявамі гістарычных сімвалаў Беларусі - бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». Пазлы мазаікі Павел раздаў прадстаўнікам дэмакратычных партый і арганізацый, а адзін - пакінуў сабе.

На пытанне, чым перш за ўсё зоймецца на волі, Вінаградаў адказаў: «Пайду ў душ, змыю з сябе турму. Потым з'ем дзве таблеткі «Мезіма» і пачну есці».

На пытанне, як ён разлічвае ў будучыні засцерагчы сябе ад затрыманняў, лідар «Zмены» адказаў, што гэта зрабіць цяжка, так як за ім устаноўлены прэвентыўны нагляд, і ён заўсёды знаходзіцца на ўвазе. «Да мяне заўсёды могуць прыйсці пасля васьмі гадзін вечара, і я абавязкова павінен быць дома, інакш мне пагражае турма».

Нагадаем, Вінаградаў быў затрыманы 22 красавіка. 23 красавіка суд Цэнтральнага раёна Менска асудзіў яго на 12 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за вывешванне 21 красавіка над уваходам на станцыю метро «Няміга» бел-чырвона-белага сцяга і плаката з выявай экс-кандыдата на прэзідэнцкую пасаду Мікалая Статкевіча з надпісам «Свабоду Мікалаю Статкевічу».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках