2 траўня 2024, Чацвер, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень

47
Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень

Святочныя набажэнствы праходзяць ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.

У велікодным пасланні пастве мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі адзначае: прызнанне Хрыста ўваскрослым з мёртвых - гэта «не ўмоўны звычай, не фармальнасць, не адцягненая ісціна», Вялікдзень «мае непасрэднае дачыненне да нашага ўласнага жыцця і да жыцця вечнага» . «Вызнаючы Хрыста ўваскрослым, мы выказваем сваю веру ў перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю, праўды над хлуснёй, святла над цемраю. Вызнаючы Хрыста ўваскрослым, мы спадзяемся, што такая перамога магчымая ў жыцці кожнага з нас», - адзначае мітрапаліт Філарэт.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) звяртае ўвагу на тое, што людзі часта скардзяцца «на недасканаласці навакольнага свету», піша БелаПАН.

«Але змяненне гэтага свету да лепшага не можа адбыцца раней, чым мы самі паспрабуем зрабіць яго лепш, пачаўшы з саміх сябе. І ў Хрысце мы маем рэальную магчымасць змяніць сваё жыццё. Толькі ад нас залежыць, ці захочам мы ўстаць на барацьбу за сваю душу, за нашы сем'і, за наш народ - ці ж дазволім нашаму жыццю паступова ператварацца ў пекла», - перакананы мітрапаліт Філарэт.

Па яго перакананні, заклік Хрыста - «Будзьце мужныя» - «звернуты не толькі да апосталаў», але і да «нас з вамі, жыхароў сучаснай Беларусі». «Царква створаная Богам для таго, каб усе мы маглі чэрпаць з яе сілы на шляху да запаведанага Богам свету», - адзначае кіраўнік БПЦ. «Гісторыя святасці - гэта крыніца надзеі, апора для руху ў будучыню і ўмова нашага адзінства. Людзі адрозніваюцца па талентам, сілам і інтарэсам. Але калі ў сэрцах нашых прысутнічае любоў да бліжняга і да Айчыны, то нашы адрозненні падобныя да кветак на лузе. Яны выяўляюць прыгажосць агульнага, прыгажосць беларусаў як нацыі», - гаворыцца ў Велікодным пасланні ўладыкі Філарэта.

Правячы архірэй праваслаўнай царквы Беларусі ўзначальвае святочныя набажэнствы ў сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы. На сёння БПЦ прадстаўленая прыкладна паўтары тысячамі парафій у 11 епархіях. Святароў рыхтуюць Менская духоўная акадэмія, духоўныя семінарыі ў Менску і Віцебску, а таксама духоўныя вучылішчы (Менск, Слонім). У Беларускім дзяржуніверсітэце дзейнічае Інстытут тэалогіі. У краіне працуе больш за 1,1 тыс. праваслаўных храмаў, больш за 100 цэркваў будуецца. Паводле дадзеных апошняга перапісу, праваслаўнымі хрысціянамі сябе лічаць звыш 80% насельніцтва Беларусі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках