3 траўня 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у маскоўскім метро: зачыненыя тры станцыі, эвакуяваныя 300 чалавек

12
НЗ у маскоўскім метро: зачыненыя тры станцыі, эвакуяваныя 300 чалавек

З-за задымлення ў маскоўскім метро адзін чалавек быў шпіталізаваны, яшчэ дзве пацярпелі пры эвакуацыі.

Трыста пасажыраў маскоўскага метро эвакуявалі з фіялетавай галінкі: паступіў сігнал аб задымленні кантактнай рэйкі на перагоне «Выхіна» - «Разанскі праспект». Каля 10:00 ГУ МУС рапартавалі аб тым, што рух па галінцы адноўлены ў поўным аб'ёме. Прычына непаладак - кароткае замыканне, піша NEWSru.com.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў 8:30, у 08:35 былі зачыненыя на ўваход станцыі метро «Кузьмінкі», «Выхіна», «Разанскі праспект». Цягнікі не хадзілі ад «Выхіна» да «Тэкстыльшчыкаў». Па дадзеных ІТАР-ТАСС, з-за задымлення адзін чалавек быў шпіталізаваны, яшчэ дзве пацярпелі пры эвакуацыі.

«Адбылося адключэнне кантактнай рэйкі. Узгарання пакуль не выяўлена. У тунэлі засталіся два склады, людзей з іх вывелі, на месцы працуюць супрацоўнікі МНС і аварыйныя брыгады метро», - паведаміў кіраўнік прэс-службы сталічнага ГУМНС Віктар Бірукоў.

Пазней Бірукоў паведаміў: «Па ўдакладненых дадзеных, усяго было эвакуявана 300 чалавек. На шчасце, склады, у абодвух напрамках спыніліся, калі былі ўжо на адкрытым участку бліжэй да станцыі «Выхіна». Гэта дазволіла аператыўна правесці эвакуацыю».

Для пасажыраў выдзелілі 120 аўтобусаў, якія курсіруюць паміж станцыямі «Выхіна» і «Тэкстыльшчыкі».

На месцы здарэння працавалі пажарныя разлікі 162 ПЧ, ратавальнікі ПСА-4, ПСА-211, брыгада СМП, аварыйныя службы метрапалітэна, адзначылі ў МНС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках