3 траўня 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У катлаван станцыі метро «Малінаўка» ўпаў чалавек

41
У катлаван станцыі метро «Малінаўка» ўпаў чалавек

Чалавек зваліўся ў катлаван станцыі метро «Малінаўка» на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна ў Менску.

Пра гэта ў нядзелю паведамляе Менскае гарадское ўпраўленне МНС са спасылкай на старэйшага лекара аператыўнага аддзела ўстановы аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі».

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары, пасля 23 гадзін. Нецвярозы мужчына 1993 года нараджэння абапёрся на агароджу катлавана станцыі метро і сарваўся з вышыні 10 метраў.

Супрацоўнікі МНС спусціліся ўніз і на насілках пры дапамозе вяроўкі вынялі пацярпелага на паверхню, пасля чаго перадалі яго ў машыну хуткай дапамогі. З пераломамі і ЧМТ ён дастаўлены ў бальніцу.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках