6 траўня 2024, панядзелак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзень радыё»: «Крама» і Neuro Dubel вярнуліся да гледачоў

5
«Дзень радыё»: «Крама» і Neuro Dubel вярнуліся да гледачоў

Легенды беларускага року вярнуліся на вялікую сцэну пасля двух гадоў маўчання і падпольных канцэртаў.

6 траўня ў клубе Re:Public «Еўрарадыё» зладзіла вялікі канцэрт да «Дня радыё». На сцэне музыкі, якія выраслі ў эпоху радыё - «Крама», Neuro Dubel і Pomidor/ОFF. Крыху маладзейшыя -: B:N:. Першымі выступілі зусім маладыя (па мерках «дыназаўраў») - «Мутнаевока».

«Мутнаевока» з месца ў кар'ер разрэзала залу рэзкім гітарным гукам. Гурт цяпер у выдатнай форме. У музыкаў усё атрымалася, а фронтмэн Яўген Змушко скакаў па сцэне не горш за Іллю Чарапко-Самахвалава і, не шкадуючы сябе, падаў і катаўся па ёй, як ранні Аляксандр Кулінковіч.

Хлопцы сыходзяць ад гранжу ў бок больш удумлівага гуку. На фестывалі «Дзень радыё» яны прэзентавалі новую песню «Восьмая осень».

«У маім пакоі часцей за ўсё можна пачуць радыё «Сталіца», - распавёў пасля сэта лідар «Мутнаевока» Яўген Змушко. - Яны ставяць музыку, якая мне падабаецца, і ў іх захаваліся праграмы, дзе людзі проста размаўляюць з вядучым, з госцем у студыі . Час ад часу і мяне туды запрашаюць. Для мяне гэта вельмі важна - мець кантакт з людзьмі і такім чынам, праз радыё. Праўда, яго роля зараз крыху зменшылася. Я ведаю добрых музыкаў, якія пішуць песні спецыяльна пад радыёфармат. Іх актыўна круцяць, але сольны канцэрт яны сабраць не могуць…».

Тым часам у грымёрцы з'явіўся Аляксандр Памідораў са сваімі бясконцымі гісторыямі і ўспамінамі. Музыка ўспомніў легендарную менскую FM-станцыю «101,2»: «З музыкаў там працавалі Лявон Вольскі, Кася Камоцкая… А я прыходзіў і запісваў там розныя жарты і анекдоты, але грошай за гэта не атрымліваў! Пераацаніць «101,2» цяжка: увесь «Народны альбом» запісаны на іх студыі!».

Pomidor/OFF выйшлі на сцэну наступнымі. Pomidor/OFF працягнуў «цяжкую» хвалю: граў хіты з альбома і прэзентаваў песні з сінгла пад працоўнай назвай «Летняя жара», якога гэтай самай летняй спякотай і трэба чакаць.

І вось, легенда вернулась! Словы песень, якія гучалі наступнымі, ведаюць амаль усе. Ды і як не ведаць «Будзь разам з намі», «Выпі са мной да дна», «Камэндант»... Для многіх з гэтых песень пачалася беларуская мова. Альбому «хворага на рок'н'рол» гурта «Крама» ў гэтым годзе спаўняецца 22 гады, але ён гучыць так, быццам бы яго запісалі ўчора.

Ігар Варашкевіч выставіў мікрафон у залу, і гледачы спявалі разам. У клубе Re:Public сабралася не менш за 800 чалавек... Яшчэ крыху - і на танцпляцы было б не праштурхнуцца!

«Я вырас у часы, калі асноўнай крыніцай інфармацыі было радыё», - сказаў са сцэны лідар «Крамы» Ігар Варашкевіч. Паважанага выгляду мужыкі ў касухах з разуменнем ківалі галовамі.

Наступнымі на сцэне выступілі: B:N:, і танцпляц, трохі супакоены блюзам, ізноў разышоўся!

«У Бярозе мы слухаем радыё «Брэст». А калі едзем куды-небудзь, мне больш падабаецца ставіць музыку з флэшкі, - распавёў Алесь Лютыч, вярнуўшыся са сцэны. - Праўда, бывае такі настрой, што флэшку адключаеш і настроіўся на якую-небудзь мясцовую хвалю».

Далей сцэну акупаваў Neuro Dubel! Аляксандр Кулінковіч кінуўся на рукі фанатаў, спяваў з танцпляца, але яго беражліва вярнулі на сцэну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках