25 красавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватныя медыцынскія цэнтры пазбаўляюць ліцэнзій

107
Прыватныя медыцынскія цэнтры пазбаўляюць ліцэнзій

Спыненае дзеянне ліцэнзій шэрагу медцэнтраў на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі.

Сярод іх, акрамя ўжо вядомага «Экамедсервіса», «Грандмедыка», «Медэксперт», «Дзеля здароўя», «Валерэ», «Медарт», «ТрансЭнергаОйл», паведамляе «Наша Нiва».

Гэта вынікае з рашэння Лячэбна-кантрольнага савета Міністэрства аховы здароўя, якое было прынята пасля праверкі дзейнасці анестэзіялагічнай службы ў некаторых медцэнтрах.

Некалькім прыватным цэнтрам не сталі адмяняць ліцэнзію, але забаранілі правядзенне анестэзіі да ліквідацыі выяўленых недахопаў. Гэта «АнтэсМед», «Белеўрамед-Уздым», «КМКМЕД», «Эдаран-Медыкал», «Тэра Медыка», «Канфідэнс-Сервіс», «Медрэкпласт».

Таксама ў распараджэнні журналістаў апынуліся копіі рашэння Лячэбна-кантрольнага савета Міністэрства аховы здароўя «Аб правядзенні службовага расследавання смерці пацыенткі К». Менавіта на аснове гэтага дакумента Следчы камітэт прыняў рашэнне аб затрыманні некалькіх супрацоўнікаў цэнтра «Экамедсервіс». У ім гаворыцца пра віну анестэзіёлага, між тым, Следчы камітэт пастанавіў арыштаваць не толькі яго, але і медсястру, якая яму асіставала, і дырэктара цэнтра - а ў мінулым начальніцу аднаго з упраўленняў таго ж міністэрства - Галіну Валжанкіну.

«Анестэзіялагічная дапамога пацыентцы К. праводзілася на тэхнічна няспраўным наркозным апараце», - заключае камісія Міністэрства аховы здароўя на чале з першым намеснікам міністра Змітром Піневічам.

Нагадаем, пасля таго, як Лукашэнка запатрабаваў «самых жорсткіх» мер у дачыненні да медработнікаў і адміністрацыі цэнтра «Экамедсервіс», было прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 162 КК Беларусі па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» затрыманыя шэраг работнікаў і дырэктар цэнтра.

Пасля пластычнай аперацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры 26 сакавіка 25-гадовая Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні, не прыходзячы ў прытомнасць, пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Па словах сваякоў дзяўчыны, аперацыя замест пакладзеных паўтары-дзве гадзіны доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу, анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба - прачнецца сама. І таксама пакінуў устрывожаных бацькоў пацыенткі.

Ноччу медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння яе стану, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска, дзе яна знаходзілася ў коме чатыры тыдні.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках