4 траўня 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прэзентуюць кнігу Тамковіча «Жыццё пасля турмы»

2
У Варшаве прэзентуюць кнігу Тамковіча «Жыццё пасля турмы»

У польскай сталіцы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Аляксандра Тамковіча пра лёс былых палітвязняў.

«Беларускі Дом інфармацыйны» і сайт «Хартыя'97» запрашаюць на сустрэчу з беларускім незалежным журналістам Аляксандрам Тамковічам і на прэзентацыю яго новай кнігі «Жыццё пасля турмы», якая выйшла пры інфармацыйнай падтрымцы праваабарончага цэнтра «Вясна».

Кніга складаецца з 27 нарысаў і гутарак з удзельнікамі трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія пасля брутальнага разгону «Плошчы» трапілі за краты следчых ізалятараў, а таксама з іх роднымі і блізкімі.

Кніга праілюстраваная ўнікальнымі фотаздымкамі з сямейных альбомаў. Усе здымкі будуць прадэманстраваныя і падчас прэзентацыі.

У кнізе можна знайсці адказ на пытанне, як і чым жывуць «дзекабрысты» праз два гады пасля заключэння.

У прэзентацыі прымуць удзел некаторыя героі кнігі.

Мерапрыемства адбудзецца 20 траўня ў «Беларускім Доме ў Варшаве» па адрасе вул. Wiejska 13/3 (дамафон № 3 у першай і другой дзвярах).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках