3 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суркоў сышоў у адстаўку па ўласным жаданні

15
Суркоў сышоў у адстаўку па ўласным жаданні

Кіраўнік апарата ўрада вызвалены ад пасады па ўласным жаданні.

Уладзімір Пуцін вызваліў Уладзіслава Суркова ад пасады віцэ-прэм'ера, паведамляецца на сайце Крамля.

«У адпаведнасці з пунктам «д» артыкула 83 Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі вызваліць Суркова Уладзіслава Юр'евіча ад пасады Намесніка Старшыні Урада Расейскай Федэрацыі - Кіраўніка Апарату Урада Расейскай Федэрацыі па ўласным жаданні», - гаворыцца ў паведамленні.

У 1991-1996 гадах Суркоў займаў кіруючыя пасады ў Таварыстве крэдытна-фінансавых прадпрыемстваў «Менатэп», у далейшым - банка «Менатэп». У 1996-1997 гадах; першы намеснік старшыні Савета Камерцыйнага інавацыйнага банка «Альфа-Банк». У 1998-1999 гадах - першы намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Грамадскае расейскае тэлебачанне». У 1999 годзе - памочнік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.

Адстаўка Уладзіслава Суркова адбылася на фоне апошняй сваркі паміж ім і афіцыйным прадстаўніком следчага камітэта РФ Уладзімірам Маркіным. Уладзімір Маркін у адной са сваіх публікацый, не называючы імёнаў, папракаў Суркова ў недарэчнай крытыцы ведамства. У сваю чаргу, былы віцэ-прэм'ер РФ назваў гэты артыкул «графаманіяй».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках