29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ланская ў Мальме засталася без гарэлкі

227

Фуру з 500 літрамі гарэлкі для прома-прадукцыі беларускай удзельніцы «Еўрабачання-2013» развярнулі на мяжы.

Беларусам у гэтым годзе прыйшлося адмовіцца ад самага галоўнага прома - гарэлкі «Solayoh». Фуру з гэтым прома развярнулі на мяжы: мытныя пошліны апынуліся непасільнымі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Мы адмовіліся ад алкагольнай прадукцыі, таму што мытныя пошліны апынуліся занадта высокімі. Трэба было плаціць 40 еўра за кожны правезены літр гарэлкі. Да таго ж у Швецыі сухі закон. І ўнутраны рынак алкагольнай прадукцыі жорстка кантралюецца ўладамі. Мы вырашылі не рызыкаваць, каб пазбегнуць скандалаў. Гарэлка ад Ланской не знікне, і грошы на вецер ніхто не выкідваў. Ужо на днях яна з'явіцца на прылаўках ў нашых сталічных крамах», - распавёў Зміцер Баранаў, прадзюсер Алены Ланской.

Нагадаем, удзельніца «Еўрабачання-2013» ад Беларусі збіралася прывезці на конкурс 500 літраў гарэлкі. Усяго прома-прадукцыі ў Ланской больш за 50 найменняў: 400 каробак зефіру, 1000 каробак мармеладу і дражэ, 1000 шакаладак «Аленка», 400 каробак цукерак, 500 флэшак і столькі ж куртак-вятровак.

Учора Ланская правяла першую рэпетыцыю на сцэне «Malmo Arena». Выступленне беларускай каманды доўжылася не больш паўгадзіны. Каб захаваць інтрыгу, сукенку з 70 тысячамі стразаў Свароўcкі за 10 000 еўра дзяўчына зберагла да фіналу.

На еўравізійнай сцэне Ланская з'явіцца з двухметровага дыскабола - зіхатлівага шара, так званага сімвала планеты Solayoh, пра якую спявае артыстка. Другую частку выступлення Алёна будзе танцаваць. Завершыцца нумар беларусаў феерверкамі.

Як паведамлялася, на падрыхтоўку Ланской да конкурсу быў выдаткаваны мільён даляраў. Спонсарамі спявачкі выступілі кампанія «Інтэрсервіс» і яе ўладальнік Мікалай Варабей, бізнесмен Аляксандр Шакуцін і ЗАТ «ПМВ-груп» і ААТ «Спамаш».

Напісаць каментар 227

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках