28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Мілаў: Электраэнэргія Беларускай АЭС будзе нікому не патрэбная

34
Уладзімір Мілаў: Электраэнэргія Беларускай АЭС будзе нікому не патрэбная

Кіраўнік Інстытута энэргетычнай палітыкі Расеі не верыць у перспектывы Беларускай АЭС.

Раней паведамлялася, што расейская старана можа не забяспечыць якасны выраб рэактара для Беларускай АЭС. Пракамэнтаваць гэтую сітуацыю ucpb.org папрасіў кіраўніка Інстытута энэргетычнай палітыкі Расеі, старшыню партыі «Демократический выбор» Уладзіміра Мілава.

- Чым на сённяшні дзень з’яўляецца атамная энэргетыка Расеі? Які ў яе патэнцыял будаўніцтва атамных рэактараў?

- Рэч у тым, што Росатом зрабіў стаўку на выраб корпусаў рэактараў на негатовым да гэтага «Петрозаводскмашу», адсунуўшы ў бок найбольш гатовую да вырабу Іжору. Але ўсё адно, нават Іжора можа рабіць толькі 1 корпус у год, а партфель заявак іхны патрабуе штогод рабіць па 4 штукі.

- Партфель заявак поўны. Што далей?

- Дзе яны будуць рабіць, я не ведаю. «Петрозаводскмаш» пакуль не гатовы, а валгаградскія «Баррикады» і растоўскі «Атоммаш» (я так разумею, абсталяванне для беларускай АЭС хочуць рабіць там) раскіданыя і даўно ўжо нічога не выраблялі.

- Выходзіць, што афіцыйнаму Менску давядзецца стаць у даўжэзную чаргу і чакаць. Колькі можа доўжыцца гэтае чаканне?

- Як яны будуць выблытвацца з усёй гэтай сітуацыі, я не разумею. Мая вэрсія - яны ствараюць «бурбалку», хочуць пад свой партфель заявак атрымаць больш крэдытаў расейскіх дзяржбанкаў, выдаткаваць іх, а потым хоць воўк траву еш.

- Якія плюсы і мінусы, на Ваш погляд, мае праект пад назвай Беларуская АЭС?

- Пра перспектыву Беларускай АЭС адказ просты - попыту на яе няма. Яе электраэнэргія будзе нікому не патрэбная, альбо будзе выціскаць з рынку расейскі газ.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках