3 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве падчас акцыі #ОккупайГорький затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

У Маскве на тэрыторыі парку Горкага затрыманыя некалькі ўдзельнікаў акцыі #ОккупайГорький, якія расцягнулі плакат з надпісам «Пуцін пiдрахуй».

Як паведамляе карэспандэнт «Ленты.ру», у некаторых з затрыманых былі майкі з аналагічным лозунгам.

У твітэры Сяргея Удальцова, які вядуць ягоныя паплечнікі з «Левага фронту», гаворыцца, што ўсяго затрымана 10 чалавек. Сярод затрыманых - апазіцыйны палітык Ілля Яшын і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Астатнія ўдзельнікі акцыі - каля 50 чалавек - прадоўжылі шпацыр паркам. Паліцыя суправаджае актывістаў, аднак затрыманняў не праводзіць.

На старонцы акцыі #ОккупайГорький у фэйсбуку рэкамендавалася прынесці ў парк Горкага «цікавыя і крэатыўныя» плакаты з фразай «Пуцін пiдрахуй». Лозунг перакладаецца з украінскай мовы як «Пуцін падлічы». 7 траўня 2013 года стала вядома, што ў Саратаве актывіста прысудзілі да сутак адміністрацыйнага арышту за плакат з такім надпісам - суд палічыў дэманстрацыю лозунгу «Пуцін пiдрахуй астатнія вольныя дні!» дробным хуліганствам.

Акцыя #ОккупайГорький прысвечана гадавіне апазіцыйных «народных гулянняў» пасля інаўгурацыі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна 7 траўня 2012 года, калі некалькі сотняў актывістаў арганізавалі бестэрміновы лагер на вуліцах Масквы. Ноч на 8 траўня актывісты правялі каля метро «Кітай-горад», а пасля перамясціліся на Чыстыя пруды да помніка казахскаму паэту Абаю Кунанбаеву. Імправізаваны лагер атрымаў назву #ОккупайАбай паводле аналогіі з рухам Occupy Wall Street. Праз некалькі дзён яго разагнала паліцыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках