20 красавiка 2024, Субота, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакейную каманду дыктатара выкрылі ў фальсіфікацыях

75
Хакейную каманду дыктатара выкрылі ў фальсіфікацыях

Выступленне беларускай аматарскай каманды на фестывалі ў Сочы паступова ператвараецца ў фарс.

На гэты раз у паўфінальнай гульні II Усерасейскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд хакеістам асабістай каманды Лукашэнкі прысудзілі тэхнічнае паражэнне за фальсіфікацыі, а 8 гульцоў былі дыскваліфікаваныя. Беларусы павінны былі згуляць 7 траўня з «Неўскім легіёнам».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт фестывалю.

Верагодна, заяўленыя гульцы не адпавядалі патрабаванням турніру, паводле якіх прымаць удзел у дывізіёне World Cup 40+ («Міжнародны») могуць хакеісты 1973 года нараджэння і старэй, якія не гулялі за прафесійны хакейны клуб (або Каманду Майстроў) пад эгідай IIHF або FIB, а таксама хакеісты 1973 года нараджэння і старэй, якія гулялі за прафесійны клуб (Каманду Майстроў) Другой Лігі (Клас А), але якія скончылі свае выступленні не пазней сезона 1996/97 гг.

Удзел каманды Лукашэнкі абумоўлены значнай колькасцю выключэнняў: адмыслова для сыноў дыктатара, якія маладзей патрабаванага ўзросту, у рэгламенце пазначана, што «склад каманды «Беларусь», уключанай у Фестываль у дывізіён «WORLD CUP 40+» па асабістым запрашэнні кіраўніцтва РФ, узгадняецца і сцвярджаецца Праўленнем Начной Лігі». Да таго ж, па незразумелых прычынах, вага і рост членаў сям'і Лукашэнкі (дадзеныя ўсіх удзельнікаў турніру публікуюцца на сайце) былі засакрэчаныя.

Цікава, што сам Аляксандр Лукашэнка быў заяўлены ў якасці ўдзельніка і знаходзіўся ў ліку гульцоў беларускай каманды, але зараз у спісе адсутнічае.

10 траўня ў матчы за трэцяе месца беларуская каманда згуляе з канадцамі.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках