28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць ад МФХ выбачэнняў

20
Беларусы патрабуюць ад МФХ выбачэнняў

У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея з патрабаваннем папрасіць прабачэння перад беларускімі заўзятарамі і дазволіць выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку на гульнях Чэмпіянату свету.

Вялікі рэзананс на Чэмпіянаце свету па хакеі атрымала гісторыя з забаронай бел-чырвона-белага беларускага нацыянальнага сцяга.

Супраць такога рашэння Міжнароднай федэрацыі хакея выступіла грамадзянская супольнасць не толькі ў Беларусі, але і многіх краін свету. Беларусы і замежнікі закідалі Міжнародную федэрацыю і арганізатараў Чэмпіянату свету-2013 лістамі з патрабаваннямі спыніць дыскрымінацыю нацыянальнай сімволікі, шквал абурэння абрынуўся на старонкі Федэрацыі і Чэмпіянату ў сацыяльных сетках, пікет у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга прайшоў у Стакгольме.

Пад ціскам грамадскасці Міжнародная федэрацыя прапанавала «кампраміс» і дазволіла праносіць сцягі на гульні, але забараніла імі размахваць.

Вядома, такое рашэнне было ўспрынята са скепсісам і не задаволіла заўзятараў. Таму на інтэрнэт-платформе change.org пачаўся збор подпісаў пад патрабаваннем да Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай і арганізатараў Чэмпіянату свету-2013 прынесці афіцыйныя выбачэнні беларусам і гарантаваць свабоднае выкарыстанне нацыянальнай сімволікі і павагу да правоў чалавека падчас спаборніцтваў.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы: www.change.org/belarusflaghockey.

Нагадаем, што беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг быў забаронены на дзвюх першых гульнях Чэмпіянату свету па хакеі-2013 у Швецыі. Заўзятары зборнай Беларусі са сцягам былі выдаленыя са стадыёна. Афіцыйна арганізатары сцвярджаюць, што ўжыванне сцяга на гульнях было забаронена імі сумесна з Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай з-за таго, што сцяг палічылі палітычным сімвалам. Ёсць падставы меркаваць, што за дзеяннямі федэрацыі і арганізатараў стаіць беларуская афіцыйная дэлегацыя, якая суправаджае каманду. Падобная сітуацыя адбылася на жаночым Чэмпіянаце Еўропы па баскетболе ў Польшчы ў 2011 годзе. Тады, разабраўшыся ў інцыдэнце, польскія ўлады прынеслі прабачэнні беларускім заўзятарам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках