26 снежня 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас душаць санкцыямі, каля межаў лётаюць НАТАўцы»

197
«Нас душаць санкцыямі, каля межаў лётаюць НАТАўцы»

Выступаючы з нагоды 9 траўня, дыктатар казаў пра цеснае вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй.

Лукашэнка заяўляе, што беларуска-расейскае ваеннае супрацоўніцтва, уключаючы размяшчэнне ў краіне новых комплексаў і самалётаў, носіць абарончы характар.

«Улічваючы новыя выклікі і пагрозы нашай бяспекі, мы імкнемся ўмацаваць сістэму СПА, каб забяспечыць недатыкальнасць межаў дзяржавы і яе суверэнітэт. Новыя комплексы і самалёты - гэта выключна абарончая зброя», - заявіў Лукашэнка ў чацвер у Менску на шэсці з нагоды Дня Перамогі.

«Мы будзем іх мець столькі, колькі неабходна для бяспекі нашай дзяржавы», - сказаў беларускі кіраўнік.

Ён падкрэсліў, што «ваенныя дактрыны Беларусі і Расеі не прымаюць перспектывы вайны: чужых зямель нам не трэба, але і свае будзем берагчы як зрэнку вока».

«Мы зробім усё магчымае для абароны межаў «саюзнай дзяржавы» і ўмацавання братэрства па зброі», - заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што беларуская дзяржава «фармуе ваенную дактрыну зыходзячы выключна з прынцыпаў абароннай дастатковасці і стратэгічнага стрымлівання патэнцыйнай агрэсіі».

«Мы ў поўным аб'ёме выконваем абавязальніцтвы ў межах АДКБ. Магістральным напрамкам нашага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з'яўляецца ўзаемадзеянне з брацкай Расеяй», - канстатаваў ён.

Лукашэнка растлумачыў, што «суверэнная Беларусь увесь час знаходзіцца пад прыцэлам гармат неабвешчанай халоднай вайны». Паводле яго слоў, «нехта на Захадзе так і не змог змірыцца, што Беларусь не стала чарговай бананавай рэспублікай, якая танчыць пад дудку заакіянскай дэмакратыі - нас душаць санкцыямі, абліваюць брудам паклёпу, уздоўж нашых межаў лётаюць ваенныя самалёты НАТА, ствараюцца новыя базы, здзяйсняюцца правакацыі».

«Але ніхто не прымусіць наш народ звярнуць з абранага шляху», - сказаў на заканчэнне дыктатар.

Напісаць каментар 197

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках