28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Справа лекараў»: чарговы арышт

177
«Справа лекараў»: чарговы арышт

6 траўня супрацоўнікамі УКДБ па горадзе Баранавічы ў ходзе правядзення «спецыяльных мерапрыемстваў» затрыманы загадчык хірургічнага аддзялення Баранавіцкай гарадской паліклінікі.

Як паведамляе чытач сайта charter97.org, у цяперашні час работнік медыцынскай установы змешчаны ў СІЗА-6 горада Баранавічы. Мэдыку інкрымінуецца артыкул «атрыманне хабару».

«Звяртае ўвагу на сябе той факт, што пазначаныя купюры былі ўручаныя медработнікам за паспяховае вырашэнне праблемы калегай, медсястрой з суседняга кабінета.

На пяціхвілінцы кіраўніцтва парэкамендавала не браць у адкрытую ў бліжэйшы час. Тое, што адбылося, безумоўна ўсё звязваюць са скандалам у «Экамедсервісе» і негалоснымі ўказамі кіраўніка дзяржавы», - паведаміў чытач.

Напісаць каментар 177

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках