16 красавiка 2024, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Міхаіл Галдзянкоў стаў лаўрэатам прэміі імя Астаф'ева

11
Беларус Міхаіл Галдзянкоў стаў лаўрэатам прэміі імя Астаф'ева

У Краснаярску падведзеныя вынікі літаратурнага конкурсу на прэмію Фонда імя Віктара Астаф'ева за 2011 і 2012 гады.

Як паведамляе партал «Культура», у сувязі са смерцю ўдавы пісьменніка Марыі Астаф'евай арганізатары фонду былі вымушаныя адкласці вызначэнне і абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу. Таму ў 2013 годзе былі абраныя пераможцы адразу двух прэміяльных цыклаў.

Лаўрэатамі па выніках 2011 года сталі: пермскі паэт Аляксей Яўстратаў за падборку вершаў «Смерти нет» і пісьменніца з Краснаярска Анжэла Пынзару за зборнік апавяданняў «Квадратура средней седины».

Лаўрэатамі па выніках 2012 года названыя: паэт Мікалай Удовін (с. Каратузскае Краснаярскі край) за падборку вершаў «На круги своя» і масквічка Марыя Рахоўская за зборнік апавяданняў «Дура фартовая».

Спецыяльным дыпломам узнагароджаны менчук Міхаіл Галдзянкоў за раман «Гуано жар-птицы».

На конкурс было даслана больш за 1,5 работ з розных куткоў Расеі, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках