28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На парад Шумана - з бел-чырвона-белымі сцягамі

3

11 траўня, у суботу, у 12 гадзін ад Замкавай плошчы ў Варшаве пройдзе традыцыйны Парад Шумана.

Арганізацыя «Беларуская нацыянальная памяць» запрашае беларусаў прыняць удзел у мерапрыемстве.

«Беларусь - еўрапейская краіна! Выйдзем на Парад з нашымі сцягамі! Аб'яднаемся вакол бел-чырвона-белага сцяга, які вярнуўся з Чэмпіянату свету па хакеі ў Стакгольме», - заклікаюць сябры арганізацыі.

Парад Шумана праводзіцца штогод з 1993 года. Назву ён атрымаў у гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Звяза - былога міністра замежных спраў Францыі Рабера Шумана.

Нагадаем, што беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг быў забаронены на двух першых гульнях Чэмпіянату свету па хакеі-2013 у Швецыі. Заўзятары зборнай Беларусі са сцягам былі выдаленыя са стадыёна. Афіцыйна арганізатары сцвярджаюць, што ўжыванне сцяга на гульнях было забаронена імі сумесна з Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай з-за таго, што сцяг палічылі палітычным сімвалам. Ёсць падставы меркаваць, што за дзеяннямі федэрацыі і арганізатараў стаіць беларуская афіцыйная дэлегацыя, якая суправаджае каманду. Падобная сітуацыя адбылася на жаночым Чэмпіянаце Еўропы па баскетболе ў Польшчы ў 2011 годзе. Тады, разабраўшыся ў інцыдэнце, польскія ўлады прынеслі прабачэнні беларускім заўзятарам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках