20 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яроменка вывезлі з Акрэсціна пад Ракаў

13
Яроменка вывезлі з Акрэсціна пад Ракаў

Актывіста «Маладога Фронту» Уладзіміра Яроменка, які адбываў 15-сутачны арышт на Акрэсціна і павінен быў сёння выйсці на свабоду, вывезлі пад Ракаў.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Таксама супрацоўнікі міліцыі ўзялі яго тэлефон, тры разы няправільна ўвялі PIN-code, каб ён не змог патэлефанаваць сябрам і разблакаваць у бліжэйшы час сім-карту.

Каля турмы на Акрэсціна тым часам сабраліся каля 30 чалавек, каб сустрэць актывіста.

Уладзімір Яроменак быў асуджаны да 15 сутак арышту напярэдадні «Чарнобыльскага шляху».

Такім тортам збіраліся сустрэць Яроменка сябры

Такім тортам збіраліся сустрэць Яроменка сябры

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках