2 траўня 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Расея і Іран садзейнічаюць разні ў Сірыі

46
Джон Макейн: Расея і Іран садзейнічаюць разні ў Сірыі

Уплывовы амерыканскі сенатар крытыкуе адміністрацыю Абамы за нежаданне ўмяшацца ў сірыйскі канфлікт.

У інтэрв'ю тэлекампаніі CNN (пераклад - ИноТВ) ён нагадаў пра пастаўкі расейскай зброі рэжыму Асада і пра тое, што на баку сірыйскага дыктатара ваююць іранцы і тэрарысты з «Хезбалы».

- Мне патэлефанаваў камандуючы Свабоднага сірыйскага войска генерал Ідрыс. «Хезбала» ўчыняе разню. Параненых з Эль-Кусейра - гэты горад мае ключавое значэнне - перавозяць у вёскі. Але байцы «Хезбалы» зараз прыходзяць у гэтыя вёскі і выразаюць параненых. «Хезбала» змагаецца ў многіх рэгіёнах Сірыі. Іранцы - на яшчэ большай тэрыторыі. Рускія пастаўляюць туды сваю зброю.

Бой ідзе не на роўных умовах. Памятаеце, колькі людзей казалі, што падзенне Башара Асада непазбежнае? Аднак цяпер ён перамагае. І ўсё дзякуючы рускім, іранцам і «Хезбале», - сказаў Джон Макейн.

- Але цяпер, калі там расейскія і іранскія сілы, ці можна гэта лічыць падставай для таго, каб сказаць: «Cтоп, ЗША трэба трымацца ад іх далей»?

- Калі вы гатовыя сядзець і глядзець, як дзесяткі тысяч людзей рэжуць, катуюць, гвалцяць і забіваюць; калі вы гатовыя сядзець і глядзець на ўсё гэта - а найвялікшая і самая моцная нацыя ў свеце не здольная нічога з гэтым зрабіць, - калі вы гатовыя прыняць усе гэта, то так.

- І вельмі коратка: ці не лічыце вы, што прэзідэнт змякчыў сваю пазіцыю ў дачыненні да паставак зброі паўстанцам?

- Я думаю, што ён пераглядае сваю пазіцыю, асабліва ў святле ўдзелу ў канфлікце «Хезбалы». То бок, гэта ж сапраўднае ўварванне, і рускія з іранцамі ў гэтым толькі садзейнічаюць, што дзіўна. Я думаю, ім варта склікаць жэнеўскую канферэнцыю ў Мюнхене, а не ў Жэневе.

Амерыканскі сенатар раней заклікаў Барака Абаму ўмяшацца ў сірыйскі канфлікт. Некалькі дзён таму Джон Макейн наведаў Емен, Іарданію і Турцыю і стаў самым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў Сірыю з моманту пачатку вайны ў 2011 годзе. Там ён сустрэўся з прадстаўнікамі паўстанцаў.

Канфлікт паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Асада, перарос у грамадзянскую вайну, якая працягваецца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Па дадзеных ААН, з пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі загінулі не менш за 80 тысяч чалавек. Велікабрытанія і ЗША заявілі пра магчымасць паставак узбраення апазіцыі пасля інфармацыі аб ужыванні войскамі Асада хімічнай зброі.

Афіцыйны Менск неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку сірыйскага рэжыму. Многія эксперты і міжнародныя арганізацыі заяўляюць пра тое, што Беларусь пастаўляе зброю Асаду у абыход міжнародных санкцыяў, а спецыялісты з нашай краіны працуюць на ваенных аб'ектах у Сірыі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках