2 траўня 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатара Мілавідскага фестывалю выклікалі ў міліцыю

2
Арганізатара Мілавідскага фестывалю выклікалі ў міліцыю

Актывіста Віктара Сырыцу, які арганізаваў Мілавідскі фестываль, выклікаюць у Баранавіцкі РУУС.

Грамадскага актывіста Віктара Сырыцу, арганізатара Мілавідскага фестывалю ў гонар 150-й гадавіны Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў Баранавіцкі РУУС, піша ПЦ «Вясна».

Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 9 чэрвеня з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Д.Майсені. У лісце паведамляецца, што ў дачыненні да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, таму грамадскаму актывісту «неабходна прыйсці ў Баранавіцкі РУУС (вуліца Чкалава, д.5, к.333) для падпісання пратаколу».

- Яны не могуць мне дараваць правядзенне 2 чэрвеня Мілавідскага фестывалю ў гонар 150-й гадавіны Мілавідскай бітвы. Баранавіцкі райвыканкам 3 і 20 траўня двойчы незаконна нам забараняў правядзенне культурна-гістарычнага свята. Лічу, што не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае арт. 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці, - паведаміў Віктар Сырыца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках