2 траўня 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт квіткоў на алімпіяду ў Сочы даходзіць да $20 тысяч

22
Кошт квіткоў на алімпіяду ў Сочы даходзіць да $20 тысяч

Адкрыты продаж квіткоў на алімпіяду ў Сочы з пражываннем у гасцініцы.

Іх кошт вагаецца ад ад 81 да 670 тысяч рублёў на дваіх, гэта 2,5-20,8 тысяч даляраў, паведамляе руская служба BBC.

Напрыклад, за 455 тысяч рублёў на дваіх можна наведаць паўфіналы, фінал і матч за трэцяе месца па хакеі з пражываннем у трохзоркавай гасцініцы. Самы дарагі пакет паслуг коштам 670 тысяч рублёў на дваіх уключае ў сябе тыдзень спаборніцтваў па фігурным катанні, цэрымонію закрыцця Гульняў і пражыванне ў чатырохзоркавай гасцініцы.

Продаж квіткоў на саму Алімпіяду пачаўся ў лютым, кошты вагаюцца ад 500 да 50 тысяч рублёў.

Нагадаем, Сочынская Алімпіяда - самая дарагая ў гісторыі, адна толькі дарога Адлер - Чырвоная Паляна па кошце супастаўная з чатырма палётамі на Марс. Такія высновы ўтрымліваюцца ў новым дакладзе апазіцыянера Барыса Нямцова аб карупцыі ў Сочы. Па яго падліках, агульны маштаб крадзяжоў у ходзе будоўлі складае $25-30 млрд.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках