2 траўня 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратасаў пакідае менскае «Дынама»

7
Пратасаў пакідае менскае «Дынама»

Алег Пратасаў стаў 26-м галоўным трэнерам, які пакідае ФК «Дынама-Мінск» з моманту набыцця каманды алігархам Чыжом.

Кантракт настаўніка разлічаны да канца 2013 года, аднак кіраўніцтва клуба вырашыла скасаваць пагадненне датэрмінова. Алег Пратасаў гатовы пайсці на гэта пры ўмове выплаты кампенсацыі, паведамляе «Прессбол».

Пасля першага круга менскае «Дынама» размясцілася на пятым месцы ў чэмпіянаце, маючы ў актыве 17 ачкоў. Ад «Шахцёра», які лідыруе, менчукі адстаюць на 9 балаў. Пад кіраўніцтвам Алега Пратасава «бела-блакітныя» правялі ў чэмпіянаце Беларусі 24 матчы. З улікам кубкавых паядынкаў - 29.

Узначаліць клуб прапанавалі Паўлу Мануэлю Карвалью Соўзе.

42-гадовы партугалец выступаў за «Бенфіку», «Спортынг», «Ювентус», дортмундскую «Барусію», «Інтэр», «Парму», «Панацінаікас» і «Эспаньол». У яго актыве таксама 51 матч за нацыянальную зборную Партугаліі, бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы-2000. Трэнерскую кар'еру Паўлу Соўза пачаў восем гадоў таму ў юнацкай зборнай Партугаліі, затым быў асістэнтам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай сваёй краіны. Пазней перабраўся ў Велікабрытанію, дзе на працягу трох гадоў узначальваў клубы «Куінз Парк», «Суёнсі» і «Лестэр». Апошняй камандай спецыяліста быў венгерскі «Відэатон», які заняў другое месца ў сезоне-2013.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках