2 траўня 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеру адмовілі ў ліставанні з аблвыканкамам

20

Адказы беларускіх чыноўнікаў часам носяць камічны характар.

Праглядаючы адмовы дзяржаўных органаў на розныя просьбы грамадзян і арганізацый, ствараецца такое ўражанне, што чыноўнікі даўно разглядаюць месца сваёй працы не як дзяржаўную арганізацыю, якая жыве за кошт падаткаплацельшчыкаў, а як уласную прыватную «шарашкіну кантору». Адсутнасць адказнасці перад грамадзянамі паслабіла чыноўнікаў настолькі, што часам адмовы носяць камічны характар, піша сайт pensionerby.org.

Сама сутнасць гэтай справы, на жаль, з'яўляецца для Беларусі цалкам тыповай. Так, Віцебскі гарвыканкам яшчэ ў 2007 годзе забраў у Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта зямлю і падаў яе гаражна-будаўнічаму кааператыву «Вясна». Пры гэтым, гарвыканкам абавязаў кааператыў пакрыць страты сельскагаспадарчай вытворчасці ў памеры цэлых 2090 тысяч беларускіх рублёў. Усё б нічога, толькі побач з дадзеным участкам стаяў гараж Віцебскага пенсіянера А.Трусава, які быў знесены. За гэты гараж і пачаў сваю барацьбу пажылы чалавек. Аднак, барацьба за гараж з часам ператварылася ў іншае супрацьстаянне - пенсіянер упарта хацеў сустрэцца з памочнікам Лукашэнкі і галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці Н.Дамашкевічам. Але нават на шматлікія просьбы аб сустрэчы слуга народа адказваў адпіскамі праз сваіх падначаленых.

У красавіку пенсіянер атрымаў адказ з аблвыканкама, у якім гаварылася пра тое, што прынятае рашэнне аб спыненні ліставання з ім.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках