2 траўня 2024, Чацвер, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касінец мае намер марнаваць на страхоўку службовага аўто $ 10 тысяч у год

48
Касінец мае намер марнаваць на страхоўку службовага аўто $ 10 тысяч у год

Губернатар Віцебскай вобласці хоча застрахаваць свой службовы аўтамабіль.

Віцебскі аблвыканкам размясціў адпаведны тэндэр на афіцыйным сайце дзяржаўных закупак.

Аляксандр Касінец карыстаецца службовым аўтамабілем Audi A8L W12 2010 года выпуску, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Страхаванне (поўнае Аўтакаска) на адзін год для прадстаўнічага аўтамабіля абыдзецца бюджэту Віцебскай вобласці ў 90 000 000 рублёў (больш за 10 тысяч даляраў).

Цікава, што гэтай сумы амаль хапіла б для закупкі легкавіка адным з сельсаветаў Расонскага раёна - там абвешчаны тэндэр на Lada Granta 21900-711-41 коштам у 95 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках