2 траўня 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі лёгкаатлет пажыццёва дыскваліфікаваны за допінг

29
Беларускі лёгкаатлет пажыццёва дыскваліфікаваны за допінг

Штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч атрымаў пажыццёвую дыскваліфікацыю за ўжыванне забароненых прэпаратаў.

Так пастанавіла Дысцыплінарная камісія НАДА, піша "Прессбол".

«Пастанова прынятая 20 траўня паводле факту паўторнага парушэння Аляксандрам Міхневічам антыдопінгавых правіл. Упершыню гэта адбылося ў 2001 годзе, тады ён быў пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй. Як вядома, паводле новых правіл допінг-пробы прызёраў, узятыя на топ-турнірах, захоўваюцца цягам 8 гадоў і могуць быць пераправеранымі з ужываннем новых методык вызначэння. Менавіта такая працэдура стала для Андрэя фатальнай. У ягонай пробе, узятай на чэмпіянаце свету 2005 года ў Хельсінкі, выяўлены забаронены прэпарат. Паколькі парушэнне паўторнае, у адпаведнасці з антыдопінгавымі правіламі прынятая пастанова аб пажыццёвым адлучэнні ад вялікага спорту. Аднак яна яшчэ павінна быць зацверджаная Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі», - пракаментаваў пастанову камісіі галоўны трэнер нацыянальнай каманды Аляксандр Трашчыла.

Гэта не першы выпадак дыскваліфікацыі беларускіх спартоўцаў за ўжыванне допінгу. Раней міністр спорту краіны Аляксандр Шамко заявіў, што з пачатку гэтага года іх колькасць вырасла ў параўнанні з папярэднім удвая. Самы гучны выпадак адбыўся на Алімпіядзе ў Лондане ў мінулым годзе, калі была пазбаўленая залатога медаля Надзея Астапчук.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках