2 траўня 2024, Чацвер, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» адмяняе рэйс у Парыж з-за забастоўкі ў Францыі

4
«Белавія» адмяняе рэйс у Парыж з-за забастоўкі ў Францыі

(абноўлена - 09.20) 11-13 чэрвеня чакаюцца істотныя збоі ў авіязносінах з Францыяй.

У гэтыя дні адразу тры прафсаюза французскіх авіядыспетчараў маюць намер правесці забастоўку. Яны незадаволеныя планамі Еўразвяза па арганізацыі адзінай еўрапейскай службы кіравання паветраным рухам, паведамляе Travel.ru.

Французскія авіяўлады звярнуліся да перавозчыкаў з просьбай скараціць удвая колькасць рэйсаў у гэтыя дні. Закранутыя будуць галоўным чынам асноўныя вузлавыя аэрапорты, у тым ліку парыжскі - імя Шарля дэ Голя, адкуль лётаюць самалёты ў Менск.

Кампанія «Белавія» ўжо абвясціла пра адмену аднаго з рэйсаў.

«У сувязі з забастоўкай авіядыспетчараў Парыжа з 11 па 13 чэрвеня 2013 года і па патрабаванні авіяцыйных уладаў Францыі «Белавія» вымушаная адмяніць 12 чэрвеня рэйс Менск-Парыж-Менск № В2-865/866. Прапануем пасажырам перанесці свае палёты на іншыя даты бясплатна. Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці», - паведамляецца ў акаўнце кампаніі ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Пасажырам, якія накіроўваюцца ў аэрапорты Францыі ў аўторак, сераду і чацвер, варта правяраць статус свайго рэйса загадзя. Авіякампаніі, як правіла, прапануюць у выпадку адмены рэйса бясплатна перабраніраваць квіток на іншую дату або цалкам вярнуць яго кошт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках