2 траўня 2024, Чацвер, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды зніклі $300 тысяч на новы сайт Лукашэнкі?

43

«Абноўлены» партал беларускага кіраўніка так і не з'явіўся ў Інтэрнэце.

На новы сайт Лукашэнкі было выдзелена 2 мільярды 600 мільёнаў рублёў (амаль 300 тысяч даляраў ЗША). Адпаведны Указ № 577 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2012 год», падпісаў 29 снежня сам кіраўнік.

Спецыялісты Мінсувязі абяцалі запусціць партал у красавіку або траўні. Між тым, на двары ўжо чэрвень, а ніякіх зменаў на ім не бачна. У Міністэрстве сувязі сайту charter97.org сказалі, што інфармацыяй аб працы над новым сайтам дыктатара не валодаюць і параілі звяртацца ў яго адміністрацыю. Там, у сваю чаргу, сказалі, што пра абнаўленне партала нічога не ведаюць.

На пытанне аб тым, на што былі выдаткаваныя 2 мільярды 600 мільёнаў рублёў з дзяржбюджэту, у абодвух ведамствах адказаць не змаглі.

Куда исчезли $300 тысяч на новый сайт диктатора?
Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках