2 траўня 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс міру: У Беларусі занадта шмат сілавікоў

14
Індэкс міру: У Беларусі занадта шмат сілавікоў

У Сусветным індэксе міру за 2013 год Беларусь знаходзіцца на 96-ым месцы.

Глабальны індэкс міру (GPI) выпрацоўваецца ў выніку ацэнак краін па іх міралюбнасці, а таксама шэрагу паказчыкаў, якія вызначаюць узровень гвалту ў грамадстве. Індэкс GPI улічвае як унутраныя, так і знешнія фактары, і ахоплівае 99% насельніцтва свету. Індэкс складаецца Інстытутам эканомікі і міру (IEP) - незалежнай, беспартыйнай, некамерцыйнай даследчай арганізацыяй, перадае «Радыё Свабода».

Паводле індэксу міру, самай мірнай краінай лічыцца Ісландыя, за ёй ідуць Данія і Новая Зеландыя. Апошнім у рэйтынгу - на 162 месцы - стаіць Афганістан.

У параўнанні з леташнім індэксам, сітуацыя ў Расеі (155 месца) і Украіне (111) пагоршылася. А вось Беларусь крыху палепшыла свае паказчыкі, і перамясцілася са 109 месца ў мінулым годзе на 96-е, апярэджваючы Арменію, але адстаючы ад Малдовы і Казахстана. Паляпшэнне паказчыка для Беларусі аўтары даследавання тлумачаць памяншэннем узроўню злачыннасці, але тут жа звяртаюць увагу на велізарную колькасць спецслужбаў і «высокія суадносіны колькасці ўнутраных сіл бяспекі да колькасці насельніцтва».

Таксама нагадваецца пра «жорсткае падаўленне народных пратэстаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года» і ролю сіл бяспекі падчас «парламенцкіх выбараў» у кастрычніку 2012 года.

Фота: AFP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках