2 траўня 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Барані вас Гасподзь ад сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах

86
Лукашэнка: Барані вас Гасподзь ад сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах

Кіраўнік папярэдзіў Мясніковіча аб «сацыяльнай напружанасці» з-за падзення экспарту.

Лукашэнка заявіў, што не прымае пазіцыю ўрада, які лічыць асноўнай прычынай зніжэння аб'ёмаў продажаў уступленне Расеі ў СГА, перадае «Інтэрфакс».

«Спадзявацца на тое, што Расея ўступіла ў СГА, ці ж тое, што Еўропа і Расея ахопленыя крызісам, не трэба. Мы пра гэта ведалі даўно, гэта ўсё стара як свет. А спасылацца на тое, што мы не можам канкураваць у Расеі з таварамі усяго свету, - гэта проста смешна», - заявіў дыктатар, адкрываючы нараду па праблемных пытаннях развіцця прамысловага комплексу і рэалізацыі беларускай прадукцыі.

«Хто першы партнёр па экспарце нашых тавараў? Хто? Ці не ведаеце», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. У адказ на гэта кіраўнік урада адказаў: «Асноўны партнёр - Расейская Федэрацыя. У Еўразвяз мы паступова павялічваем гэтыя аб'ёмы», - сказаў ён.

Кіраўнік папрасіў удакладніць: «Якая прапорцыя?». «Прапорцыя блізкая да 50х50», - адказаў прэм'ер-міністр.

У сувязі з гэтым Лукашэнка заявіў, што «Еўразвяз сёння займае тую ж удзельную вагу па экспарце, што і Расея». «Ну што, Еўразвяз учора ўступіў у СГА? Мы туды прадавалі прадукцыі столькі, колькі і ў Расею, канкурыруючы», - канстатаваў ён. «Вось і ўсе вашыя фактары і спасылкі на СГА расейскае (удзел РФ у СГА)», - заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, ён адзначыў: «Факт ёсць факт - рост складскіх запасаў у наяўнасці. Хацелася б пачуць - гэта так? Таксама хацелася б пачуць пра колькасны рост і фінансавы, калі ён ёсць», - заявіў кіраўнік.

Лукашэнка таксама канстатаваў, што «сёння гонім аб'ёмы, тым самым павялічваючы склады». «Факт? Гэта факт», - падкрэсліў ён.

«І як вынік: барані вас Гасподзь ад сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах», - сказаў на заканчэнне кіраўнік.

Дарэчы, яшчэ нядаўна Лукашэнка сам спісваў падзенне аб'ёмаў продажаў і крызіс у эканоміцы на Расею і ЕЗ.

«Асабліва гэта тычыцца нашых традыцыйных рынкаў. Трохі Расея прасела, ды і Еўразвяз ліхаманіць. Таму даводзіцца шукаць новыя рынкі збыту для нашай прадукцыі. У гэтых няпростых умовах Нацыянальны банк не проста ўтрымлівае пазіцыі, якія мы мелі ў лепшыя часы, але і дадае», - казаў ён.

Нагадаем, некалькі дзён таму віцебскія прадпрымальнікі правялі забастоўку. Таксама канфлікты паміж рабочымі і кіраўніцтвам былі зафіксаваныя на некалькіх беларускіх прадпрыемствах.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках