2 траўня 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вести»: Расейцы «адмылі» праз Беларусь мільярды даляраў

13
«Вести»: Расейцы «адмылі» праз Беларусь мільярды даляраў

Цэнтрабанк Расеі абавязаў усе банкі адсочваць плацяжы ў Беларусь.

Банк Расеі выдаў ліст ад 10.06.2013 № 104-Т «Аб павышэнні ўвагі крэдытных арганізацый да асобных аперацый кліентаў», калі гэтыя арганізацыі або кліенты пераводзяць грошы ў Беларусь, паведамляюць «Вести».

ЦБ выявіў некалькі выпадкаў, калі расейскія кліенты пераводзяць грошы ў замежныя банкі па знешнегандлёвых дамовах аб увозе тавараў з Беларусі ў Расею. У мінулым годзе расейскімі рэзідэнтамі на карысць контрагентаў па дадзеных дамовах пераведзена больш за $15 млрд.

«Сапраўднымі мэтамі такіх аперацый могуць з'яўляцца легалізацыя (адмыванне) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванне тэрарызму і іншыя супрацьзаконныя мэты», - адзначана ў лісце ЦБ.

Паводле беларускага заканадаўства, рэзідэнты Беларусі абавязаныя залічаць грашовыя сродкі, якія паступаюць у кошт аплаты за тавары і паслугі, якія пастаўляюцца ім па знешнегандлёвых дамовах, толькі на рахункі ў беларускіх банках.

Банк Расеі папярэджвае расейскія банкі аб тым, што абслугоўванне такіх кліентаў можа ўцягнуць крэдытныя арганізацыі ў ажыццяўленне незаконных аперацый.

ЦБ загадвае банкам у выпадку выяўлення такіх аперацый накіроўваць звесткі ў Расфінманіторынг, уважліва адсочваць аперацыі праз аддаленыя банкаўскія каналы, накіроўваць у ЦБ дадзеныя аб кліентах і контрагентах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках