2 траўня 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч прыдумаў, як вырашыць праблему «паўкабана»

68
Мясніковіч прыдумаў, як вырашыць праблему «паўкабана»

Прэм'ер-міністр не можа вызначыцца са сваім стаўленнем да забою сельскагаспадарчых жывёл.

Зусім нядаўна - у канцы траўня - урад забараніў праводзіць яго ў падсобных гаспадарках. Сёння Міхаіл Мясніковіч перадумаў і адмяніў папярэдняе рашэнне.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

«Кіраўнік урада падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана ўнесці змены ў ветэрынарна-санітарныя правілы ўтрымання прадуктыўных жывёл у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян», - гаворыцца ў паведамленні.

Гэтыя змены прадугледжваюць права фермерскім і асабістым падсобным гаспадаркам грамадзян пры ўмове захавання ветэрынарна-санітарных правілаў самастойна ажыццяўляць забой сельскагаспадарчых жывёл. Забой павінен ажыццяўляцца пад кантролем ветэрынарнага ўрача з абавязковым правядзеннем ветэрынарна-санітарнай экспертызы.

У распараджэнні таксама прапісана патрабаванне па арганізацыі аператыўнага выезду ў фермерскія (сялянскія) і асабістыя падсобныя гаспадаркі грамадзян, якія займаюцца вырошчваннем прадуктыўных жывёл, ветэрынарных спецыялістаў для правядзення клінічнага агляду жывёл з выдачай ветэрынарных суправаджальных дакументаў.

Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў сумесна з аблвыканкамамі даручана прыняць рашэнне аб зніжэнні не менш чым на 20 адсоткаў кошту паслуг за забой і транспарціроўку сельскагаспадарчых жывёл, а таксама прыняць дадатковыя меры па павелічэнні колькасці пунктаў забою жывёлы, прадугледзеўшы іх у кожным аграгарадку.

Таксама ў паведамленні прэс-службы ўрада гаворыцца, што Мясніковіч адзначыў «недастатковую работу Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамаў па пытаннях арганізацыі забою сельскагаспадарчых жывёл».

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках