2 траўня 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на МАЗе

37
НЗ на МАЗе

На ААТ «МАЗ» загінуў рабочы, кіраўніцтва адмаўляецца каментаваць сітуацыю

На Менскім аўтамабільным заводзе ў пятніцу 7 чэрвеня ў выніку трагічнага выпадку загінуў рабочы - Зміцер Рак, яму было 24 гады. Пра гэта onliner.by паведаміў знаёмы Змітра.

«З падрабязнасцяў ведаю толькі тое, што быў прывезены новы станок і галава Змітра трапіла ў яго», - распавёў знаёмы Змітра. На яго думку, трагедыі можна было пазбегнуць, калі б быў праведзены неабходны інструктаж па тэхніцы бяспекі і абыходжання з новым абсталяваннем.

Журналісты звязаліся з кіраўніцтвам завода, дзе пацвердзілі інфармацыю аб здарэнні. Аднак ад якіх-небудзь іншых каментароў да завяршэння расследавання інцыдэнту адмовіліся.

«Пакуль вядзецца расследаванне здарэння, ніякіх каментароў мы не даем», - адрэзаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ».

Нагадаем, у мінулым годзе на тэрыторыі ВА «БелаўтаМАЗ» - ААТ «МАЗ» таксама адбылася трагічная гібель пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў рабочай Клімовіч Любові. Электрацялежка, за рулём якой была рабочая, сутыкнулася з аўтапагрузчыкам. У выніку рабочая атрымала траўму, несумяшчальную з жыццём. Пры гэтым Клімовіч неаднаразова паведамляла кіраўніцтву аб няспраўнасці электрацялежкі.

Паводле дадзеных Белстата, у 2012 годзе ад вытворчага траўматызму загінула 168 чалавек.

Фота з архіву

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках