2 траўня 2024, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Джыбладзэ і Вольга Захарава дадуць прэс-канферэнцыю ў Варшаве

5
Юрый Джыбладзэ і Вольга Захарава дадуць прэс-канферэнцыю ў Варшаве

Заўтра ў польскай сталіцы адбудзецца прэзентацыя дакладу «Дылема ЕЗ: Якім быць дыялогу з Беларуссю».

Яна адбудзецца ў Варшаўскім прэс-клубе па адрасе Кракаўскае прадмесце, 64. Пачатак - у 12.00.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтары дакладу - прадстаўнікі Працоўнай групы па інвестыцыях Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ.

Мерапрыемства пройдзе на англійскай мове з перакладам на польскую.

Арганізатарамі прэзентацыі дакладу расейскіх праваабаронцаў выступілі Офіс дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага, фонд «Хартыя'97» і Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках