19 траўня 2024, Нядзеля, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума змагаецца з піратамі «Вконтакте»

62
Дзярждума змагаецца з піратамі «Вконтакте»

Сацыяльная сетка «Вконтакте» масава пазбаўляецца ад нелегальнага зместу.

Карыстальнікі паведамляюць пра тое, што ўжо недаступная вялікая колькасць песень еўрапейскіх і амерыканскіх выканаўцаў, у тым ліку беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі». Пры спробе праслухаць кампазіцыю ўсплывае акно з паведамленнем наступнага зместу: «Аўдыёзапіс быў выдалены з публічнага доступу ў сувязі са зваротам праваўладальніка. Вы можаце выдаліць аўдыёзапіс, які парушае аўтарскія правы».

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі негатыўна ўспрынялі новаўвядзенні, піша «Новая Газета».

У «Твітэры» ўжо з'явіўся хэштэг # вернитемузыкувVK, які цяпер знаходзіцца ў спісе сусветных трэндаў. Некаторыя паведамляюць пра тое, што атрымліваюць асабістыя паведамленні ад адміністрацыі з патрабаваннем выдаліць нелегальны змест. Падобныя паведамленні, аднак, атрымліваюць толькі тыя карыстальнікі, якія асабіста загрузілі аўдыё на сервер, а ня скапіявалі яго ў іншага чалавека.

Большасць карыстальнікаў звязвае пастанову ўладальнікаў сацыяльнай сеткі з тым, што расейская Дзярждума сёння ў першым чытанні прыняла законапраект, які вызначае парадак барацьбы з неліцэнзійнымі фільмамі і музыкай, што размяшчаюцца ў інтэрнэце, Gazeta.ru.

«Фактычна ў Расеі не існуе больш пірацкага рэсурсу, чым «Вконтакте». Яму трэба думаць, як прадаваць змест, укладаць дамовы з праваўладальнікамі, як гэта робіць YouTube», - сказаў чалец рабочай групы «антыпірацкага» законапраекта дэпутат Дзярждумы Робэрт Шлегель.

Нагадаем, сацыяльная сетка «Фэйсбук» першапачаткова адмовілася даць карыстальнікам магчымасць абменьвацца музыкай, каб пазбегнуць абвінавачванняў у пірацтве.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках