9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Якубовіча ўзначаліць «Белтэлекам»?

52
Сын Якубовіча ўзначаліць «Белтэлекам»?

Бліжэйшым панядзелкам маркетынгавую ўправу «Белтэлекама» ўзначаліць Аляксей Якубовіч.

Ён прыходзіцца сынам рэдактару «Советской Белоруссии» Паўлу Якубовічу. Аб новым прызначэнні AFN паведаміла крыніца ў профільным міністэрстве.

Характэрна, што Якубовіч-малодшы (на фота) пераходзіць у Белтэлекам з кандытарскай фабрыкі «Камунарка», якая надоечы з вядома чыйго жадання з уласнасці сябра Якубовіча-старэйшага (гаворка ідзе пра Марата Новікава) перайшла ў дзяржаўную ўласнасць.

Бліжэй да канца чэрвеня «Белтэлекам» паводле стану здароўя пакіне цяперашні гендырэктар Сяргей Папкоў. А на ягонае месца прарочаць намесніка міністра сувязі Івана Рака, які да міністэрства ўзначальваў РУП «Гіпрасувязь».

Нагадаем, учора прыватная камэрцыйная кампанія «Космас ТВ» паведаміла, што новым гендырэктарам кампаніі стаў былы кіраўнік КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў. Акрамя таго, у склад Назіральнай рады СТАА ўключаны намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзмітрый Шадко і начальнік управы электронных СМІ гэтага міністэрства Ўладзімір Ядранцаў.

Прызначэнне Зайцава на новую пасаду стала падставай для змрочных жартаў карыстальнікаў Байнэту. Некаторыя чытачы незалежных СМІ ўжо звярнуліся ў іх рэдакцыі з пытаннем пра тое, як скасаваць дамову з кампаніяй.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках