10 чэрвеня 2026, Серада, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Gazeta Wyborcza»: ЕЗ павінен узмацніць ціск на Лукашэнку

23
«Gazeta Wyborcza»: ЕЗ павінен узмацніць ціск на Лукашэнку

Удзел Еўразвязу ў гандлі беларускімі палітвязнямі недапушчальны.

Брусэль павінен рабіць больш моцны ціск на беларускія ўлады, бо ў гэтай краіне доўжыцца пераслед палітычных апанэнтаў Лукашэнкі. У той жа час ЕЗ павінен павялічыць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, піша польскае выданне «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org) у артыкуле, прысвечаным прэзэнтацыі дакладу Юрыя Джыбладзэ і Вольгі Захаравай, якая адбылася некалькі дзён таму ў Варшаве.

«У канцы 2012 і ў пачатку 2013 года рэжым Лукашэнкі імкліва павялічыў маральны і фізічны ціск на палітычных зняволеных, патрабуючы ад іх прызнання сваёй віны і напісання прашэнняў аб памілаванні на ягонае імя. Палітычныя зняволеныя маюць абмежаваны доступ да адвакатаў, спатканні праходзяць у прысутнасці ахоўнікаў, што робіць немагчымым перадачу інфармацыі пра ціск на іх», - цытуе выданне аўтараў дакладу.

Аналіз падрыхтаваны Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён з’уяўляецца кааліцыяй з 30 міжнародных няўрадавых арганізацый краін-чальцоў АБСЕ. Яна створаная ў 2010 годзе пасля з'яўлення інфармацыі аб грубых і сістэматычных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Камітэт праводзіць доўгатэрміновую назіральную місію ў краіне, якой кіруе Лукашэнка. Адным з вынікаў яго працы з'яўляецца даклад аб парушэннях правоў чалавека.

«Яго аўтары адзначаюць, што беларускія ўлады не выканалі рэкамендацый АБСЕ і ААН, апублікаваныя пасля выбараў у снежні 2010 года, і наступных пратэстаў. Мелі некаторы эфэкт санкцыі ЕЗ супраць кампаній, якія супрацоўнічаюць з рэжымам Лукашэнкі. Яны спрыялі вызваленню аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і апазіцыянера Змітра Бандарэнкі», - піша польскае выданне.

Еўрапейскі Звяз павінен узмацніць ціск на афіцыйны Менск. Гэта важна ў тым ліку і таму, што Беларусь знаходзіцца ў дрэннай эканамічнай сітуацыі, і ўлады краіны будуць патрабаваць новыя крэдыты. Лукашэнка будзе спрабаваць атрымаць грошы ад Захаду ў абмен на вызваленне некаторых зняволеных. ЕЗ не павінен ісці на саступкі, напрыклад, на зняцце візавых і эканамічных санкцый. Таксама нельга браць удзел у гандлі палітвязнямі.

З іншага боку, аўтары дакладу падкрэсліваюць, што ціск на ўлады павінна суправаджацца моцнай падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці. Яны мяркуюць, што ЕЗ павінен спрасціць беларусам уезд на яго тэрыторыю і павялічыць суму сродкаў, што выдаюцца на падтрымку гнаных апазіцыянераў ды іхных сем'яў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках